Actions

Work Header

Rating:
Archive Warnings:
Category:
Fandom:
Relationship:
Characters:
Language:
беларуская
Stats:
Published:
2023-04-15
Words:
531
Chapters:
1/1
Kudos:
14
Hits:
76

Вяртанне дадому

Summary:

Пост канон серыялу.

Сустрэча Гаспадыні і Вядзьмара(Шута) пасля фіналу.

Work Text:

Вакол старога замка на ўскраіне лесу выў вецер. На парозе замка з'явілася фігура. Пляснулі старыя разьбяныя дзверы. У гасціную павольна зайшоў мужчына ў патрапаным чырвона-чорным касцюме, з попелавымі валасамі да плячэй. Цяпер у ім насілу можна было адгадаць вялікага Вядзьмара і жудаснага Шута, проста стомлены мужчына з заслонай стагоддзяў у вачах. Рыпнула крэсла ад вагі чалакева які паваліўся ў яго. Вытанчаная жаночая рука падпіхнула па стале куфаль віна.

— Ну жыві, стары сябар. Выпьй з дарогі, стаміўся падзі. Ці жарт, некалькі дзесяцігоддзяў кашмарыць аднаго чалавека ўдалечыні ад хаты.

Вядзьмар падняў вочы на кабету перад ім, адзіную чыю сілу і веліч ён, па сваёй волі і з вялікім задавальненнем, прызнаваў. На кабеце быў усё той жа ўбор што ён помніў, тыя ж залатыя ўпрыгожанні і каўнер з вароніных пёраў, яго падарунак.

— Як жа я нудзіўся па табе, мая Гаспадынька.

Вядзьмар узяў куфаль, не паспеўшы даткнуцца пальцам да яе далоніі, і зрабіў першы глыток. Падняў вочы і пералічыў усе знакі на яе прыгожым твары. Умела здушыў турботу, схаваную за праверкай памяці. Час, няўмольная сіла, што падначальвалася толькі ёй. Там, у іншым свеце, ён дзесяцігоддзямі загінаўся ад злосці, адзіноты і нуды, тутака ж прайшло не больш за пару тыдняў.

— Перамог хоць? Адпомсціў хлапчуку няшчаснаму, Шут ты шалёны?

— Адпомсціў адпомсціў, як жа не адпомсціць. Звёў яго ў магілу, у поўнай адзіноце памёр Гаршчочак мой. У поўным бляць адзіноце. Муж бляць, бацька чортаў, сябар ябаць. Дагэтуль на языку смакавыя рэцэптары раздражняе. Будзь ён пракляты. Тройчы па трыста.

Гаспадыня мякка засмяялася назіраючы за бурчэннем старога Вядзьмара. Прайграў значыць. І ў тым свеце каханне перамагло, ну вядома, а як жа каханню не перамагчы калі яно такое моцнае, такое светлая, што можна вочы зажмурваць. Былы Шут працягваў буяніць і бурчэць, зіхацеў маланкамі ў вачах, толькі ў голасе незнаёмы, нехарактэрны для яго сум прадзімаў і пальцы нейкі рытм адбівалі. Спытаць бы, так не адкажа. Пакуль не адкажа. Ну нічога, Гаспадыня цярплівая, яна ведае, пару дзён пройдзе і аднойчы, калі яго галава будзе ляжаць у яе на каленях, а яе пальцы плесці яму немудрагелістыя косы, ён усё раскажа.

— Дарэчы, а тут як гэта гісторыя з прынцэсай скончылася? Здалі яе ў лапы да мужычка, нашыя браткі трусы?

— Вядома ж здалі, а потым адваявалі адважна. А я дапамагла. Так што сядзяць яны цяпер недзе ўсе ўчатырох і цешацца жыццём.

— Ды як дапамагала? Ну навошта! Ды хай бы яны ўсі---.

Вядзьмар не дамовіў, стушаваўся пад прамым і сталёвым паглядам Гаспадыні. Замоўк і наліў сабе яшчэ віна. Спрачацца з ёй ён ніколі не ўмеў, дый не хацеў па праўдзе.

— Дарэчы, даражэнькі мой, — Гаспадыня падалася ледзь наперад і працягнула мяккім голасам, — ты ж выявы сабе цалкам блазнерскія рабіў? Не проста каўпак і грым, цалкам касцюм апранаў.

— Дакладна цалкам, гэта ж такі абшар для творчасці. Дый спадабалася мне гэтая роля. Быццам і не роля зусім, а адзін з маіх твараў.

На вуснах гаспадыні расквітала вясёлая ўсмешка.

— Гульфікам моцна сабе ўсцешыў? Прыстараўся ў парыве творчасці?

Куфаль паляцеў на падлогу. Рыпнула крэсла. Затрэсліся свечкі ад павеву ветру.

— Ды што ты кажаш такое? Мне нічога павялічваць не трэба! Я ніколі не хлусіў у гэтым пытанні! Ды як ты---? Ды ты ж лепш за ўсіх ведаеш! Ды я----

У сценах замка загучала двухгалоссе смеху. Агні жыцця нарэшце вярнуліся на гэты край лесу.