Work Text:
Эўрон стаміўся.
Стаміўся паміраць і нараджацца зноў і зноў. Як чортава памылка ў чортавым праекце жыцця. Нібы бясконцае замкнёнае кола, нібы праклён-пакаранне за ўсе яго грахі.
Спачатку яму гэта нават спадабалася. Новае жыццё, новае імя, новыя ўражанні. Шанец паспрабаваць нешта новае, шанец даведацца больш, шанец пацешыцца, стаць мацней. А потым стала не да весялосці, калі паміраеш занадта часта, перастаеш шанаваць жыццё. А можа, ты проста ўжо ўбачыў у ім усё. І ўжо нічога не прыносіць радасці, нічога не дзівіць, нічога не можа выклікаць эмоцыі. Бясконцы круг з якога не збегчы…
Старажытная Грэцыя прыйшлася крумкачынаму воку па душы. Асабліва ўлічваючы той факт, што ён быў народжаны яе царом. Першае вяртанне з таго свету, прама з Вестэроса, пра якое тут ніхто і не чуў. Сямі каралеўстваў не існавала ў гэтым свеце. Нібы дабраславенне ці дар, адпачынак і асалода, пасля жыцця дзе прыйлося выгрызаць сваё права на жыццё і ўладу.
Сотні людзей выкрыквалі яго імя - імя што ён насіў тут. Яны радаваліся і ўшаноўвалі яго. Яны любілі яго і ён смяяўся ім. Яны ўсхвалялі яго і ён дарыў ім сваю радасць у адказ.
"Глядзі, вітаюць Грэйджоя. Ведаеш, мяне гэта ўзбуджае"
Успаміны як удар ржавага мяча ў грудзі. Балюча, туга, цяжка, і не спыніць пакуты і агонію ў сэрцы і лёгкіх. Забыць здаецца прасцейшым вырашэннем і Эўрон забывае. Прымушае сябе забыць, што было так даўно, у мінулым, ужо неіснуючым жыцці. Былы кароль жалезных астравоў замыкаецца ў самыя закуткі памяці, на сотню затвораў і за тысячай дзвярэй, пасярод лабірынта думак і пачуццяў, на дно жалезнага куфра. Ён весяліцца, п'е, атрымлівае лепшых жанчын і узмахам рукі пазбаўляе раздражняльных людзей жыцця. Зарабляе славу тырана, вар'ята, улюбёнца жанчын і забойцы, які вечна смяецца. Яго ўжо не любяць, не ўшаноўваюць, замест дабравеення галавы схіляе страх. Народ спрабуе дарэмна падняць паўстанні некалькі разоў. Лепшыя воіны кідаюць яму выклік, бяруць штурмам сцены яго абіцелі, паляць, топяць, атакуюць сотняй мячоў за раз. Дарма. Ніводны клінок не бярэ жорсткага цара.
Вялікі і жорсткі кіраўнік настолькі Старажытнай Грэцыі, што яго імя не захаваецца ў гісторыі, памірае ад яду ў віне. Ён задыхаецца, сціскае шыю і глядзіць на атрутніка, што таксама памірае. Гэта была жанчына, не асобліва прыгожая, але прывабная, нешта ўнутры кіраўніка не смагло выстаяць перад ёй. Нешта, што ён схаваў далёка ў памяці. Яна падсыпала яд з пярсцёнка ў збан віна і разліла яго па шклянках, і выпіла яго разам з вар'ятам. Яны затыхаюцца разам, ён прыцягвае яе бліжэй да сябе, сціскае рукой яе шыю, яна ўчапляецца пальцамі ў яго ікры і смяецца, як смяюцца толькі пераможцы. Яго не браў клінок мужчыны, але ўзяў яд жанчыны.
Эўрон стаміўся.
Стаміўся ад бясконцай, не спыняючайся ні на хвіліну чарады жыццяў.
Ён пражывае ўжо… даўно збіўся з ліку, якое жыццё. Зноў новае імя, ён ужо перастае іх запамінаць, новае жыццё, стары твар. Цяпер людзі аддаюць перавагу элегантным камзолам і шпагам, расшаркваюцца адзін перад іншым і сыплюць словамі аб гонары. Эўрону Грэйджою больш даспадобы сякера і пірацкі ўбор, але ён мёртвы і трэба падладжвацца пад абставіны. Але варот камзола расшпілены, марскі кінжал на поясе і пагарда да фальшывага гонару.
У сталіцы ён сустракае юнага хлапчука, які толькі заступіў на службу кароне, Эурон ўглядваецца ў рысы яго твару, намагаючыся ўспомніць дзе яго бачыў. Дзе бачыў гэтыя вусны, нос, вочы, стаць, дзе бачыў гэтыя рухі рук і адкуль яму знаёмы гэты дзёрзкі погляд. Ён не памятае, але ад погляду на юнака глейкі боль расцякаецца па целе і ён хоча адчуваць яго. Боль - гэта хоць нешта сапраўднае. Эўрон праходзіць лабірынт сваіх успамінаў, адчыняе ўсе дзверы і зрывае затворы. Толькі стары куфар даўно прагніў і ўспаміны аб сапраўдным жыцці рассыпаюцца пылам. Кожную ноч ён як мантру паўтарае, намагаючыся не забыцца, памятаць пра сябе сапраўднага, шэпча завучаны тэкст:
- Я Эўрон Грэйджой, малодшы брат Бэйлана і Эйрана Грэйджаяў. Мяне празвалі Крумкачыным вокам, мая ладдзя называецца "Маўклівая". Я кароль жалезных выспаў. У мяне ёсць пляменнік Тэён Грэйджой - еўнух, пляменніца Яра Грэйджа, нахабная сука. Яра...
Боль расцякаецца па целе, прыносячы асалоду. Эўрон смяецца, скрозь сціснутыя ад душэўнага болю зубы. Пакуль застаюцца ўспаміны - ён жывы. Ён ужо не памятае імя сваіх бацькоў, каралеўства побач з выспамі, увесь час блытаецца ў колькасці братоў, хто старыйшы а хто малодшы, шмат чаго забыўся. Успаміны зацягваюцца туманам, размываюцца пейзажы і твары. Але Эўрон памятае сваё імя, сваю сякеру, агонь марскіх бітваў і Яру, і калі вельмі пастараецца, зможа крыху ўзгадаць Тэёна.
"Яна ў мяне, прыйдзі ды забяры яе."
Хлапчук выклікае яго на дуэль за абразу гонару нейкай дамы, здаецца юнак быў да яе не абыякавы, першае каханне можа быць. Эўрон смеючыся адлюстроўвае выпады, атрымліваючы асалоду ад бойкі, атрымлівае пару лёгкіх раненняў і наносіць смяротны ўдар. Нібы гуляючы, пазбаўляе жыцця закаханага, палаючага сэрцам, хлапчука. А потым высвятляецца што гэта і не хлапчук увогуле, а дачка аднаго шляхетнага лорда, клічуць яе здаецца Ашыльда ці штосьці каля таго. Эўрон скарачае складанае на запамінанне імя ды простага Аша. Ён просіць прабачэння перад яе бацькам, прыходзіць на пахаванне, углядваецца ў яе твар і хавае кульгавасць.
Раны атрыманыя ў баі гнояцца, клінок быў старанна змазаны нейкім самастойна вырабленым ядам. Лекары злёгку запавольваюць смерць, але ён стамляецца чапляюцца за гэтае жыццё. Эўрон кідаецца ў ліхаманцы тыдзень, а потым памірае не пакідаючы ні спадчыны, ні спадчыннікаў.
Эўрон стаміўся.
Стаміўся ад вывучаных да костак людзей, стаміўся ад прачытаных і перачытаных ужо па тысячным коле кніг, стаміўся ад немагчымасці канчаткова памерці. Стаміўся ад таго, што збегчы з гэтай пятлі жыцця не можа.
Ён ужо шмат жыццяў перажыў, столькі ведае, столькі памятае, але яшчэ больш пра што забыўся. Цяпер, у часы другой сусветнай вайны ён камандуе сваёй уласнай флатыліяй і ўсміхаецца насустрач ветру. Часам, стоячы на палубе і трымаючы штурвал можна ўявіць што гэта яго "маўклівая" барозніць бязмежныя моры. Ён ужо і забыўся чаму яго карабель насіў гэтую назву, як і тое як карабель выглядаў і як адчуваўся пад далонямі корпус. Ён наогул забыўся зашмат, і можна ўжо і спрабаваць успомніць.
Час ідзе, караблі мяняюцца, людзі замяняюцца такімі ж людзьмі і толькі мора заўсёды мора.
Яго флатылію ў хуткім часе топіць супернік, каманду альбо забілі, альбо захапілі ў палон, а яго самога, збітага, вядуць наперад. Эўрону ўжо рашуча ўсё роўна і пляваў ён на ўсё. У каюце ён заўважае жанчыну ў капітанскай форме, яна нядрэнна сабой і позірк у яе занадта дзёрзкі для прадстаўніцы слабага полу, самае тое для мора.
"Каралева Жалезных выспаў? Вы дазволіце жанчыне кіраваць сабой?"
Ён праводзіць на караблі многія месяцы седзячы ў асобнай каюце. Ён палонны, якога вязуць на смерць, але прынамсі з камфортам. Калі можна назваць камфортам пакой два на два метру і лаўку без падушкі. Кожную ноч ён прагаворвае ўслых, не баючыся, што нехта пачуе, адны і тыя ж словы.
- Я Эўрон Грэйджой, я кароль жалезных выспаў, у мяне ёсць пляменніца Яра Грэйджой. Я Эўрон Грэйджой, я…
Кожны дзень яго прыводзяць у каюту капітана, кожны дзень яна патрабуе ад яго раскрыцця ваенных таямніц яго боку, кожны дзень ён замест адказаў фліртуе з ёй, вывучае яе. І кожны дзень боль усё мацней пры паглядзе на яе. Абы ўспомніць! Але ня можа. Успаміны выслізгваюць скрозь тоўшчу вады.
- Ваенныя. Планы. І. Стратэгіі. Бою. Усё. Што. Табе. Вядома. Кажы. - кожнае слова суправаджаецца ўдарамі, у жалезнанароджанага не хапае сіл трымаць прытомнасць.
- Пацалуй. Мяне. У. Сраку. - кожнае слова на выдыху.
"Пацалуй дзядзечку"
У капітана заканчваецца цярпенне, загаду захаваць яму жыццё не паступала і яна ўводзіць яму яд, унутравенна. Цалкам ясна, што ад яго нічога не пазнаць, такія поскудзі хутчэй здохнуць чым раскажуць нешта што парадуе іх ворагаў.
Эўрон Грэйджой памірае ад яду трэці раз за гэтыя бясконцыя жыцці, і трэці раз ад рук жанчыны, і здаецца адной і той жа.
- Яра?
І погляд капітана на секунду змяняецца.
Эўрон стаміўся.
Стаміўся ад пастаянных пошукаў адзінай жанчыны якую ён памятае з першага, сапраўднага, свайго жыцця. Стаміўся знаходзіць і губляць яе, але ён не спыняе спроб адшукаць. Павольна атручваючы сябе вар'яцкай прыхільнасцю.
